Almost a Latin American soap opera with a happy-end

I can’t believe this family story was in front of my eyes for some years already and I have not put it together before. Back in 2008 I have created a group on Facebook for everyone interested in researching family name Barycheuski (or in Polish spelling Boryczewski, in Russian Borichevsky). I’ve noticed that there are many people … Continue reading Almost a Latin American soap opera with a happy-end

Ох і ах, альбо як Пінская шляхта не падзяліла вуллі ў 17 ст.

Па матчынай лініі шмат маіх продкаў належалі да пінскай шляхты. Магчыма таму твор Дуніна-Марцінкевіча з аднайменным назовам мне так блізкі і нібыта больш родны. І ў сямейных гісторыях я бачу нейкія паралелі з творам Дуніна-Марцінкевіча: і гонар, і складаны выбар годнага партнэра, і дробныя сваркі за маёмасць і шмат іншага… Сярод прозвішчаў, якія сустракаюцца ў … Continue reading Ох і ах, альбо як Пінская шляхта не падзяліла вуллі ў 17 ст.

Гербоўнік беларускай шляхты, літара В

Учора ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя трэцяга тома “Гербоўніка беларускай шляхты” на літару В. Падзея знакавая, бо з моманту, калі быў выдадзены папярэдні том, прайшло ўжо сем год. Выдавецтва “Беларусь” выпусціла наклад у 700 асобнікаў, і кніга ўжо ёсць у кнігарнях. Для параўнання першы том выйшаў накладам у 150 і другі ў 300 … Continue reading Гербоўнік беларускай шляхты, літара В

Паход у нацыянальны гістарычны архіў

Мае стасункі з архівам складаныя: сёння я выходжу адтуль поўная энтузіазму і натхнення, а заўтра ў роспачы, што да выдачы наступных спраў трэба чакаць яшчэ тры тыдні. Так дарэчы і ўзнік гэты блог – часткова, каб запоўніць “радаводнай справай” дні паміж паходамі ў архіў. Але пошук у архіве насамрэч захапляе і нішто не параўнаецца з … Continue reading Паход у нацыянальны гістарычны архіў

Як думаеш, хто ты? Альбо Who do you think you are?

Шэраг аднайменных перадачаў транслюецца ў ЗША, Вялікабрытаніі і Канадзе (дастаткова на YouTube.com увесці назву перадачы і можна пабачыць шмат выпускаў, што праўда, на арыгінале, то бок па-англійску). Для беларускіх гледачоў пэўна будуць цікавыя выпускі з акторамі, якія маюць так ці інакш “беларускі” ці “ліцьвінскі” след. У такім выпадку вельмі раю паглядзець выпускі з Дэвідам Сушэ, вядомым … Continue reading Як думаеш, хто ты? Альбо Who do you think you are?

Архіў пад адкрытым небам

Ведаеце што гэта? Вядома, могілкі. Месца, дзе проста пад нагамі ляжыць радавод, які толькі трэба унесці ў сямейнае дрэва. Аднак не ўсё так проста, вельмі часта не ўсе продкі пахаваныя на адных і тых жа могілках і не ўсе надпісы на помніках можна прачытаць праз 100 год. Радуніца цяпер для мяне – гэта не толькі … Continue reading Архіў пад адкрытым небам

«Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» У.Ліпскі

Ведаеце, часам мяне пытаюць, чаму я раблю радавод. Думаю, кожны рабіў у школе заданне намаляваць сямейнае дрэва, дзе трэба было пазанчыць бацькоў і дзядоў. Памятаю, я набыла ў бліжэйшай кнігарні аркуш памерам А3, на якім была схема сямейнага дрэва (недзе яна ў мяне яшчэ нават захавалася). Менавіта тое дрэва і было маёй першай спробай сістэматызаваць … Continue reading «Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» У.Ліпскі