Ужо не першы раз, калі шукаю інфармацыю па адной галінцы, заўважаю нейкія знаёмыя прозвішчы і назвы ў другой.
Вось акурат сёння на форуме згадалі “Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов“, а там такі запіс (стар. 132) пра перыяд пасля 1812 года:

Ніяк я не чакала сустрэць Барычэўскага ў Барысаве. Хаця пра што я, ён жа не з’явіўся. Ці з’явіўся пасля. Тут паралельна ў форуме пішуць, што быў усё ж і клікалі яго Пётр Самойлаў і ён вярнуўся.
Напрыклад, у Пінскіх запісах мне перыядычна сустракаюцца Лукашэвічы, а ў Барысаўскіх Камары (Комар). Мая пашуковая вёска Стахава ў Столінскім раёне мае сясцёр ў Барысаўскім раёне вёскі Вялікае Стахава і Малое Стахава.