Сяння я паглядзела два відэа пра радавод, якія нагадалі мне пра тое, што я ўжо досыць даўно нічога не пісала і мала што рабіла ў справе ўласных пошукаў. Таму я сёння звярнулася да сваіх прадзедаў і крытычным вокам паглядзела на тое, што зараз маю. Што ў сваю чаргу навяло мяне на думку прызначыць сабе мэту, пасля якой я магла б спыніцца.
Дык вось, мэта мая ляжыць на паверхні, а зараз будзе занатавана тут. Я хачу па ўсіх (без выключэння) прамых лініях продкаў мець сем даследаваных і вызначаных пакаленняў. То бок 1+2+4+8+16+32+64. На дадзены момант я маю 1+2+4+8+16(2?)+ 27(18?)+36(23?). У мяне дагэтуль няма дадзеных пра шлюб маіх прадзедаў Варвары і Фёдара Лукашэвічаў і запісу аб нараджэнні Варвары. Гэта першая двойка з пытальнікам. Далей пытальнікаў яшчэ болей, бо нейкія лініі ўжо ёсць у радаводзе, але некай інфармацыі не стае, альбо я ўнесла іх базуючыся на гіпотэзах, якія трэба спраўдзіць. Таму сёння я стаўлю гэтую задачу і паглядзім, колькі спатрэбіцца часу, каб яе выканаць.
А тут я пакіну два відэа, для натхнення. У першым Дзяніс Лісейчыкаў распавядае пра працу ў Нацыянальным гістарычным архіве:
А ў другім Леся Пчолка пра свае пошукі і праект VEHA: