Барычэўскі Пацей ці Барычэўскі Сімон?

Аляксандр Тэадораў?
Аляксандр Мікалаеў?
Аляксандр Стэфанаў?

Гэта не вершык, гэта мой роздум у блогу пра тое, як вырашыць рэты рэбус. Уводныя дадзеныя: перапіс насельніцтва Палескіх шляхецкіх вёсак за 1811 год (толькі мужчыны) і за 1816 год (цэлыя сем’і), другі том Гербоўніка беларускай шляхты на літару Б – дакладны год не акрэслены, некаторыя папярэднія накіды з метрычных кніг больш позняга часу… Здавалася, што было б прасцей: у гербоўніку на літару Б ёсць роспіс радаводаў Барычэўскіх ад пяці продкаў, а менавіта ад Барыса, Максіма, Пацея, Сімона і Яцака. У кагосці дрэва больш разгалінаванае, як напрыклад у Пацея, а некага зусім простае, як у Сімона. Маючы гэтыя дрэвы тэарытычна можна злучыць сваё ўласнае дрэва з адным з існуючых вывадаў.

Але не заўсёды лёс вядзе нас простым шляхам, па дарозе мы мусім спазнаць нешта новае і цікавае, а вынік нас уразіць. Вось толькі ў мяне цяпер дылема, хто мой прамы продак з пяці вышэй уздаданых?

Найлепш пасуе лінія Сімона, бо ў яго ў нашчадках ёсць Стэфан-ягоны сын Аляксандр – і ягоны ўнук Стэфан (далей лінія прыпыняецца). У мяне ў продках лінія наступная бабуля Ксенія – прадзед Аляксей (у сям’і вядомы як Аляксадр) – прапрадзед Юльян – прапрапрадзед Васіль – прапрапрапрадзед Сцяпан – прапрапрапрапрадзед Аляксандр – прапрапрапрапрапрадзед Сцяпан. То бок ланцужок Стэфан-Аляксандр-Стэфан супадае.

Нашчадкі Сімона: Стэфан-Аляксандр-Стэфан

Аднак у Пацея ў нашчадках таксама ёсць Аляксандр, толькі не Стэфанаў, а Тэадораў. І там ланцужок такі Аляксандр – сын Стэфан – сыны Васіль, Герасім і Пётр. А ў майго  прапрапрадзеда Васіля як раз былі браты Герасім і Пётр. То бок у гэтай лініі супадае ўсё акрамя імя па бацьку Аляксандра.

Нашчадкі Пацея: тут ёсць Стэфан Аляксандраў з сынамі Васілём, Герасімам і Пятром

І цяпер у мяне дзве версіі: першая, што я нашчадак Сімона, а Васілёў з братамі было два наборы (і ў Сімона, хоць не пазначаныя, і ў Пацея) альбо Васіля не туды прыпісалі ў радаводным вывадзе. Другая версія, што ў рэвізкай казцы (перапісе) не слушна напісалі імя па бацьку Аляксандра – адпаведна я нашчадак Пацея. Не на карысць першай версіі тое, што дакументы радаводныя рыхтаваліся тады, калі Васіль з братамі ўжо нарадзіліся, а ў галінцы Сімона яны адсутнічаюць. Другая версія таксама не трывалая, бо ў рэвізкай казцы ёсць яшчэ адзін Аляксандр (імя па бацьку на пазначана), які мае трох сыноў: Фаму, Аляксандра і Марціна; гэты Аляксандр на 20 гадоў маладзейшы за майго продка і вельмі добра пасуе ў нашчадкі Пацею.

Таксама ў перапісе ёсць Сымон, у якога бацька Аляксандр Мікалаеў. А вось у гербоўніку ў Аляксандра Мікалаева сына клічуць Самуіл. Самае забаўнае, што ў Аляксандра Тэадорава (лінія Пацея) былі сыны з усімі ўзгаданымі імёнамі: Стэфан, Сымон, Фама, Аляксандр і Марцін. Але ж і Аляксандр Мікалаеў з Аляксандрам Стэфанавым у вывадзе ёсць. Толькі ніхто і нікуды не пасуе ідэальна.

Я цудоўна разумею, што, па-першае, у мяне могуць быць не ўсе сем’і, якія тады жылі; па-другое, памылкі заўсёды былі і ў вывадах, і ў перапісах і нават у метрыках. Толькі задачу мне гэта не спрашчае. А тым часам загадка пакуль застаецца не разгаданай…

P.S. Між іншым, у мяне ў запасе астаецца яшчэ адна лінія Барычэўскіх – майго дзеда Стэфана.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Change )

Connecting to %s