NB: Гэта беларуская версія папярэдняга допісу. Самой не верыцца, што гэтая сямейная гісторыя была ў мяне перад вачыма ўжо некалькі год, а я дагэтуль не бачыла супадзенняў. Яшчэ ў 2008 годзе я стварыла групу на Facebook для кожнага, што цікавіцца генеалагічнымі пошукамі па прозвішчы Барычэўскі. Заваўжыўшы, што шмат Барычэўскіх зарэгістраваныя менавіта там і паколькі гэта адной з … Continue reading Амаль лаціна-амерыканскі серыял са шчаслівым канцом
Month: October 2014
Almost a Latin American soap opera with a happy-end
I can’t believe this family story was in front of my eyes for some years already and I have not put it together before. Back in 2008 I have created a group on Facebook for everyone interested in researching family name Barycheuski (or in Polish spelling Boryczewski, in Russian Borichevsky). I’ve noticed that there are many people … Continue reading Almost a Latin American soap opera with a happy-end
Ох і ах, альбо як Пінская шляхта не падзяліла вуллі ў 17 ст.
Па матчынай лініі шмат маіх продкаў належалі да пінскай шляхты. Магчыма таму твор Дуніна-Марцінкевіча з аднайменным назовам мне так блізкі і нібыта больш родны. І ў сямейных гісторыях я бачу нейкія паралелі з творам Дуніна-Марцінкевіча: і гонар, і складаны выбар годнага партнэра, і дробныя сваркі за маёмасць і шмат іншага… Сярод прозвішчаў, якія сустракаюцца ў … Continue reading Ох і ах, альбо як Пінская шляхта не падзяліла вуллі ў 17 ст.
Гербоўнік беларускай шляхты, літара В
Учора ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя трэцяга тома “Гербоўніка беларускай шляхты” на літару В. Падзея знакавая, бо з моманту, калі быў выдадзены папярэдні том, прайшло ўжо сем год. Выдавецтва “Беларусь” выпусціла наклад у 700 асобнікаў, і кніга ўжо ёсць у кнігарнях. Для параўнання першы том выйшаў накладам у 150 і другі ў 300 … Continue reading Гербоўнік беларускай шляхты, літара В
Паход у нацыянальны гістарычны архіў
Мае стасункі з архівам складаныя: сёння я выходжу адтуль поўная энтузіазму і натхнення, а заўтра ў роспачы, што да выдачы наступных спраў трэба чакаць яшчэ тры тыдні. Так дарэчы і ўзнік гэты блог – часткова, каб запоўніць “радаводнай справай” дні паміж паходамі ў архіў. Але пошук у архіве насамрэч захапляе і нішто не параўнаецца з … Continue reading Паход у нацыянальны гістарычны архіў
Як думаеш, хто ты? Альбо Who do you think you are?
Шэраг аднайменных перадачаў транслюецца ў ЗША, Вялікабрытаніі і Канадзе (дастаткова на YouTube.com увесці назву перадачы і можна пабачыць шмат выпускаў, што праўда, на арыгінале, то бок па-англійску). Для беларускіх гледачоў пэўна будуць цікавыя выпускі з акторамі, якія маюць так ці інакш “беларускі” ці “ліцьвінскі” след. У такім выпадку вельмі раю паглядзець выпускі з Дэвідам Сушэ, вядомым … Continue reading Як думаеш, хто ты? Альбо Who do you think you are?