Ужо не першы раз, калі шукаю інфармацыю па адной галінцы, заўважаю нейкія знаёмыя прозвішчы і назвы ў другой. Вось акурат сёння на форуме згадалі "Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов", а там такі запіс (стар. 132) пра перыяд пасля 1812 года: Цытата з вышэй згаданых Актаў Ніяк я не чакала сустрэць Барычэўскага ў … Continue reading Падобныя прозвічшы і назвы ў Барысаўшчыне і Століншчыне
Роздумы пра далейшыя пошукі
Сяння я паглядзела два відэа пра радавод, якія нагадалі мне пра тое, што я ўжо досыць даўно нічога не пісала і мала што рабіла ў справе ўласных пошукаў. Таму я сёння звярнулася да сваіх прадзедаў і крытычным вокам паглядзела на тое, што зараз маю. Што ў сваю чаргу навяло мяне на думку прызначыць сабе мэту, … Continue reading Роздумы пра далейшыя пошукі
Новыя знаходкі і здагадкі
У мяне пытаюцца, што адбылося з блогам. Мне банальна не хапае часу, каб ім займацца і аднавіць папярэднія запісы. Але тым не менш, я працягваю пошукі, хоць і марудна. Сёння, дзякуючы Барысаўскай тэме на форуме http://forum.vgd.ru я атрымала прывітанне з 1864 года. Цяпер я ведаю, дзе шукаць інфармацыю па прадзедавых продках (у нацыянальным гістарычным архіве, натуральна). … Continue reading Новыя знаходкі і здагадкі
Сябры, мой блог сыйшоў на рамонт (так супала), вяртайцеся праз некаторы час :) My blog is currently under reconstruction, come back (no deadlines though)
Старыя фотаздымкі
Вельмі пашанцавала тым сем’ям, у якіх захаваліся вялікія фотаархівы з разнастайнымі постацямі сваякоў. У сям’і дзеда Васіля Хера і бабулі Вольгі Лукашэвіч захавалася некалькі здымкаў. Дзеда не стала, калі мне споўнілася 4 гады. Я шмат праводзіла часу з бабуляй, яна вучыла мяня чыць і пісаць, размаўляць па-беларуску або па-вясковаму. Менавіта з ёй я ўпершыню абмяркоўвала … Continue reading Старыя фотаздымкі
Каласы пад сярпом тваім…
Ведаеце, я доўга думала, што рэпрэсіі абмінулі маю сям’ю. Аднойчы мне напісалі паведамленне ў адным з форумаў, дзе я пісала пра свае пашуковыя прозвішчы. Мяне спыталі ці я ведаю нешта пра двух братоў Крачкоўскіх з вёскі Грабло Барысаўскага раёну. Паколькі сястра майго дзеда выйшла замуж за Крачкоўскага, то прозвішча было мне знаёмым. А ў выніку … Continue reading Каласы пад сярпом тваім…
Таямніца Неманіцы, альбо гісторыя пра сямейны хутар
Барысаўшчына – адзін з рэгіёнаў, які я даследую для сваёго сяменага дрэва. Мае продкі па бацькоўскай лініі жылі там на працягу як мінімум двух стагоддзяў. І хаця ў прынцыпе мне пашанцавала, што шмат якія дакументы захаваліся, я ўсё роўна сутыкаюся з тым, што нейкай інфармацыі не хапае. Вялікай дапамогай у пошуку мне сталі мае сваякі: … Continue reading Таямніца Неманіцы, альбо гісторыя пра сямейны хутар
Барычэўскі Пацей ці Барычэўскі Сімон?
Аляксандр Тэадораў?Аляксандр Мікалаеў?Аляксандр Стэфанаў? Гэта не вершык, гэта мой роздум у блогу пра тое, як вырашыць рэты рэбус. Уводныя дадзеныя: перапіс насельніцтва Палескіх шляхецкіх вёсак за 1811 год (толькі мужчыны) і за 1816 год (цэлыя сем’і), другі том Гербоўніка беларускай шляхты на літару Б – дакладны год не акрэслены, некаторыя папярэднія накіды з метрычных кніг … Continue reading Барычэўскі Пацей ці Барычэўскі Сімон?
Такое цудоўнае прозвішча Хер
Я не жартую, што прозвішча цудоўнае і як мінімум адметнае, хаця ў Беларусі пэўна яно больш не існуе. Сапраўды чым правінілася прозвічша сугучнае з літарай стараславянскага алфавіта Хер? Ці літара і прозвішча вінаватыя, што сталі замяняльнікам іншага слова? Мае сябры вельмі весела рагочуць, калі я ім апавядаю, што калі б не брат майго дзеда, які хацеў больш “простае” … Continue reading Такое цудоўнае прозвішча Хер
Доўга шуканыя шлюбы Барычэўскіх
Бабуля Ксенія і дзядуля Стэфан, прысвячаю вам гэты запіс. Вы жывеце ў нашых сэрцах і успамінах. Калі складаеш радавод, час не заўсёды найлепшы сябар. Пошук некаторых запісаў патрабуе цярпення і ў пэўным сэнсе ўдачы. Першапачатковымі крыніцамі для радаводу з’яўляюцца запісы аб нараджэнні, шлюбе і смерці, а таксама разнастайныя перапісы насельніцтва. Колькасць даступных дакументаў для цэнтральнай … Continue reading Доўга шуканыя шлюбы Барычэўскіх